Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2014 в 21:28, Обновлено 21 февраля 2014 в 22:15
1 198 просмотров

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень быў заснаваны ў лістападзе 1999 года рашэннем Трыццатай Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.

Міжнародны дзень роднай мовы ў Драчкаўскай школе

21 лютага 2014 года ў школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, мэтай якіх з’яўлялася папулярызацыя і паглыбленне ведаў пра родную мову.

Гэтаму дню быў прысвечаны выпуск літаратурнай газеты “Жывое ў вяках беларускае слова”. Тут былі змешчаны вершы беларускіх паэтаў аб роднай мове, а таксама інфармацыя з гісторыі заснавання Міжнароднага дня роднай мовы і рубрыка для цікаўных “Вітаемся па-беларуску”.

На уроках беларускай мовы настаўнікамі Людмілай Сяргееўнай Елавой і Зінаідай Іванаўнай Ісачанка  праводзіліся моўныя хвілінкі інфармавання “З роднай мовай дзень за днём”.

 Пасля урокаў прайшла конкурсная праграма  “Падарожжа по Мовазнавіі”, дзе вучням былі прапанаваны заданні, пры выкананні якіх яны змаглі паказаць не толькі свае веды, але і кемлівасць. Мерапрыемства прайшло цікава і было павучальным для дзяцей.

У школьнай бібліятэцы аформлена выстава “Сэрцам роднага слова краніся.

Цікава і захапляльна арганізавала  дзень роднай мовы настаўніца 4 класа Юлія Уладзіміраўна Раманюк: вучні малявалі ілюстрацыі да казкі "Сінічкі і вавёрачкі" В. Гурскага, інсцэніравалі  казкі: "Хвалькі" Я. Пархуты, "Люты" К. Каліны і "Цецярук і лісіца" Л. Талстога. А яшчэ у іх быў  "Турнір знаўцаў роднай мовы".

 

(Фатаздымкі можна паглядзець у фотаальбоме "Міжнародны дзень роднай мовы")

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.